Свята-Троіцкая царква (Войская)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў агр. Войская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі ў 1751—1775 гг. з дрэва як уніяцкая[1]. Архітэктура![]() Помнік беларускага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Вырашана прамавугольным працяглым зрубам са зрэзанымі ў алтарнай частцы вугламі, што пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры дах завершаны гранёнай яруснай вежачкай з галоўкай. Па баках да апсіды далучаюцца рызніцы, да галоўнага фасада — прамавугольны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Вуглы аздобленыя разнымі накладкамі. Дах у сярэдзіне прарэзаны гранёнай вежачкай з галоўкай. Інтэр'ерІнтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае. У алтарнай частцы зрубу ўбудаваныя две бакавыя рызніцы, якія адкрываюцца ў апсіду балконамі. У аб'ёме бабінца — хоры. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. драўляным бела-пазалочаным іканастасам, у якім высокамастацкай драўлянай разьбой выкананы царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. Абраз 18—19 стст. «Укрыжаванне». Апсіда асвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі. ЗваніцаПерад царквой пастаўлена двух'ярусная брама-званіца — чацвярык на чацверыку. Ніжні шырокі 3-арачны ярус выкладзены з цэглы, з трыма лучковымі арачнымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіць у шасцігранны драўляны барабан з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia