Свята-Троіцкая царква (Дастоева)
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна, 2а. Гісторыя14 верасня 1991 года быў закладзены першы камень у падмурак новага храма. 29 лістапада 1996 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам. Пабудавана паводле праекта архітэктара В. М. Аладава[1]. АрхітэктураМанументальны храм трактаваны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны 2-ярусны аб’ём завершаны 5-купаллем, узбагачаным макаўкамі над шатром званіцы і сферычным пакрыццём паўкруглай апсіды з невялікімі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобны купал цэнтральнага цыліндрычнага светлавога барабана і шацёр высокай званіцы зграбных прапорцый. Тры ўваходы вырашаны 2-слуповымі рундукамі з вісячымі аркатурамі. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне праслаў фасадаў. У дэкаратыўным арсенале аркатурныя паясы, кілепадобныя какошнікі, цягнутыя лапаткі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia