Свята-Троіцкая царква (Ельск)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Ельску. Помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1769—1780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 1870—1871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром. АрхітэктураПяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. Інтэр’ерУ інтэр’еры дамінуе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеннем. У яе шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Над бабінцам размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. У 1939—1941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia