Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Лявонпаль Даўгінаўскага сельсавета (Мёрскі раён, Віцебская вобласць). Гісторыя![]() У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва як касцёл. Архітэктура![]() Твор народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным стромкім гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане пасярэдзіне вільчыка. Высокая пяцігранная апсіда, да якой далучаны нізкія бакавыя сакрысціі, накрыта вальмавым дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі рашотчатымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасенках. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць. Інтэр’ерУнутры ў габарытах асноўнага зруба вылучаны вузкі прытвор, над якім размешчаны хоры. Драўляная скульптура «Укрыжаванне» 18 ст., абразы 18 — 19 ст. «Святы Пётр», «Святы Павел». ЗваніцаНа вуглу царкоўнай сядзібы пастаўлена невялікая драўляная званіца — помнік народнага драўлянага дойлідства. Двух’яруснае 4-граннае вежападобнае збудаванне на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаны шырокім гонтавым адлівам і накрыты шатровым гонтавым дахам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia