Свята-Троіцкая царква (Манастыр)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр (Талачынскі раён, Віцебская вобласць). На аўтадарозе Сянно-Талачын. ГісторыяПабудавана у 1890 годзе па кананічнай схеме. Пасля рэвалюцыі храм зачынілі. У 2000-я гады адрэстаўравалі. Архітэктура![]() Мае званіцу, бабінец, асноўны аб’ём і апсіду з прыдзеламі. У агульнай кампазіцыі будынка пануе шатровая двух’ярусная званіца. У першым, квадратным у плане ярусе зроблены галоўны ўваход, другі ярус васьмігранны, прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі-галаснікамі. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты пакатым чатырохсхільным бляшаным дахам, на вяршыні якога ўзвышаецца цыбулепадобны купалок на васьмігранным драўляным барабане. Старажытнарускі каларыт архітэктуры надае будынку пластычны дэкор: аркатурныя з гіркамі падкарнізныя паясы па перыметры асноўнага аб’ёму, кілепадобныя броўкі над здвоенымі і адзінарнымі арачнымі вокнамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia