Свята-Троіцкая царква (Недайка)
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Недайка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяУ 1864 годзе была пабудавана драўляная царква, якая праз пэўны час згарэла. У 1894 годзе на яе месцы была пабудавана новая каменная царква. У гады рэпрэсій 1930—1937 гадоў храм быў закрыты і да вайны выкарыстоўваўся як зернясклад. Падчас вайны ў ім размяшчаўся шпіталь для нямецкіх, а потым і для савецкіх салдат. У паваенны час храм пераабсталяваны пад калгасную кантору. У 1970-я і 1980-я гады будынак царквы выкарыстоўваўся як сельскі дом культуры. У 2005 годзе будынак царквы быў вернуты прыходу. Пры ўпарадкаванасці тэрыторыі знойдзены рэшткі дваіх пахаваных святароў, яны былі перапахаваны каля храма, паблізу алтара[1][2]. АрхітэктураУяўляе сабой 1-павярховы будынак пад 2-спадавым дахам. Складаецца з некалькіх прастакутных у плане зрубаў, і вянчаецца макаўкай[3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia