Свята-Троіцкая царква (Рось)
Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Размешчаная ў цэнтры гарадскога пасёлка Рось (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць). ГісторыяЗакладзена ў 1908 годзе з цэглы на бутавым цокалі, неатынкаваная. Царква дзейнічае. АрхітэктураУяўляе сабой квадратны ў плане асноўны аб'ём, да якога далучаюцца трохгранная апсіда з рызніцамі і двух'ярусная вежа-званіца, першы ярус якой — чацвярык, другі — васьмігранны, завершаны шатром з галоўкай. Асноўны аб'ём вылучаны васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Над апсідай — невялікая галоўка. Галоўны ўваход у цэнтры фасаду вылучаны кілепадобным франтонам на паўкалонках. Па баках асноўнага аб'ёму — два бакавыя ўваходы з масіўнымі слупамі і кілепадобным казырком. Інтэр'ерУ інтэр'еры асноўны аб'ём мае драўлянае васьміграннае шатровае пакрыццё з адтулінай у цэнтры. Прытвор і апсіда маюць мураваныя цыліндрычныя скляпенні. Іканастас драўляны, дэкарыраваны паўкалонкамі, накладной разьбой. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia