З пабудовай у 1906 годзе Балагое-Сядлецкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя, якая першапачаткова называлася "Подрось". У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.
XIX стагоддзе: 1830 — 265 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 179, мяшчан-хрысціян і сялян 80[6]; 1836 — 573 чал.; 1878 — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 іўдзеі[7].
XX стагоддзе: 1995 — 6,1 тыс. чал.[8]; 1999 — 7,3 тыс. чал.[9]
XXI стагоддзе: 2004 — 7 тыс. чал.; 2006 — 6,2 тыс. чал.[10]; 2008 — 6,1 тыс. чал.; 2010 — 5,4 тыс. чал.; 2016 — 4 705 чал.[11]; 2017 — 4 711 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Інфраструктура
У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці
Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.)
Гістарычная забудова (канец XIX — пач. XX стагоддзяў; фрагменты)
Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базавання ў Клепачы, а 17:00 пілот вылецеў, аднак у парушэнне палётнага задання накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось[12]. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манеўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананні аднаго з левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, размешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.
Ахвяры
Пілот — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 г; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранага судна — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэнняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым не меў[12].
Было ўстаноўлена, што пілот у парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі манеўраваў на хуткасцях меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манеўры з вугламі крэну болей максімальна дапушчальных[14]. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасці і памылкі камандзіра самалёта, дапушчанай на малой вышыні, недастатковай для выхаду ў гарызантальны палёт[15].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Рось, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
Рось // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.