Свята-Троіцкая царква (Салтанаўшчына)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны на ўскраіне вёскі, на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1826 годзе, паводле іншых звестак — у канцы XVIII ст. з цэглы як касцёл. Адкрыта ў 1990-я гады як праваслаўная царква. Настаяцель храма — протаіерэй Алег Абрамовіч, які за арганiзацыю праваслаўнага брацтва ў Салтанаўшчыне стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2020 годзе[1]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры з выкарыстаннем форм позняга класіцызму. Уяўляе сабой выцягнуты прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе. Сцены (акрамя алтарнай) прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 певялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завершаны квадратнай у сячэнні вежачкай на барабане. Унутраная прастора падзелена тонкімі драўлянымі калонамі на 3 нефы з бэлечным перакрыццем. Над уваходам — хоры па драўляных калонках. Алтар мураваны. ЗваніцаПобач з храмам знаходзіцца двух’ярусная званіца. Першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прамавугольнымі праёмамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia