Свята-Троіцкая царква (Ула)
Ульская Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Размяшчаецца ў цэнтры пасёлка Улы. ГісторыяПабудавана ў 2-й палове 19 стагоддзя з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена. АрхітэктураКрыжова-купальны храм сіметрычнай падоўжна-восевай кампазіцыі: узнятыя на высокі цокаль званіца над прытворам, прамавугольная трапезная, кубападобная зала з бакавымі крыламі, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі прыдзеламі. У сілуэце пануе цыбулепадобная галоўка шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку). Чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму ўзняты на два ярусы кілепадобных какошнікаў і завершаны цэнтральнай і чатырма вуглавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных барабанах (часткова разбураны). Атынкаваныя фасады завершаны філёнгавымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі і насычаны архітэктурнай пластыкай: квадратныя шырынкі па цокалі і вуглавых лапатках, вуглавыя бочкападобныя калонкі, нішы, філёнгі і шматлікія крапоўкі, пазычаныя са старажытнарускай храмавай архітэктуры. Арачныя галоўкі і бакавыя ўваходныя і аконныя праёмы аздоблены кілепадобнымі ліштвамі. Інтэр'ерКампазіцыя інтэр'ера мае дынамічны характар: скрыжаванне перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі галоўнага і папярочных нефаў раскрываецца ў скляпенне сяродкрыжжа з адчыненым у яго цыліндрычным светлавым барабанам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia