Свята-Успенская царква (Альпень)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Альпень (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў 1784 г. прыхаджанамі з дрэва[1], у 1888 г. адноўлена, пабудавана званіца. АрхітэктураХрам чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, малітоўная зала, апсіда. У кампазіцыі храма вылучаецца асноўны высокі кубападобны аб'ём малітоўнай залы, пакаты чатырохсхільны дах якога завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным цыбулеподобным купалам і макаўкай у завяршені. Такія ж завяршенні маюць двухсхільныя дахі аднолькавых зрубаў бабінца і апсіды, што стварае ярусна-пірамідальную кампазіцыю. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтончыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы аформлены парталамі і люкарнамі. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлы барабан, які падтрымліваецц сістэмай ветразяў. У ансамбль з царквой уваходзіць адасоблена пастаўленая чацверыковая званіца зрубнакаркаснай канструкцыі, накрытая гонтавым дахам з макаўкай у завяршенні і гарызантальна ашаляваная. Шырокі гонтавы адліў падзяляе званіцу на два ярусы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia