Свята-Успенская царква (Галяні 1)
Свя́та-Успе́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы (васьмярык — чацвярык — васьмярык), працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглых апсіды і бакавых рызніц. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Акрамя галоўнага ёсць 2 вуглавыя ўваходныя прытворы ў выглядзе далучаных да асноўнага аб'ёму гранёных прыбудоў. На плоскасных атынкаваных фасадах вылучаюцца пластычныя ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа, завершанага светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia