Свята-Успенская царква (Гольні)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1903 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма[1]. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia