Свята-Успенская царква (Капцёўка)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1864—1868 гадах (паводле звестак епархіі, у 1891 годзе) з бутавага каменю. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да кубападобнага ў плане асноўнага аб’ёму, накрытага чатырохсхільным дахам і завершанага васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, праз прамавугольную трапезную далучаецца трох’ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках). З усходу прымыкае паўкруглая апсіда. На ружовым фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца элементы архітэктурнага дэкору: атынкаваныя і пабеленыя прафіляваныя ліштвы, руставаныя абрамленні арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы і нішы. Арачныя праёмы атынкаванага яруса-звона дэкарыраваны кілепадобнымі какошнікамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia