Свята-Успенская царква (Пабеда)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Некаторыя крыніцы адносяць царкву да вёсак Мікіціха і Лоўжа[1][2]. ГісторыяВа ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1900—1906 гадах з цэглы[3]. У 1959 годзе была зачынена і выкарыстоўвалася ў якасці склада. Рэканструкцыя храма пачалася ў 1989 годзе, потым адкрылася нядзельная школа і была адноўлена святая крыніца каля храма, якая існавала з XVII стагоддзя.
АрхітэктураПомнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Аснову аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі складае прадаўгаваты прамавугольны ў плане аб’ём з 3 рознавялікімі гранёнымі апсідамі, накрыты 2-схільным дахам. Над галоўным фасадам узведзена 3-купалле. Бакавыя фасады расчлянёны 5 аркамі, у кожнай па 2 вузкія арачныя праёмы і 1 люкарне. Фасады дэкарыраваны шматлікімі абломамі і профілямі. На чырвоным фоне сцен кантрастна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы і профілі, руст, ліштвы, пілястры). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia