Свята-Ушэсцеўская царква (Вялікая Мядзвядка)
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства. Размешчана на могілках. ГісторыяПабудавана паміж 1776 і 1784 гадамі фундацыяй пана Францішка Яблонскага, з 1778 года суддзі гродскага наваградскага. З візітацыі 1784 года:
Пры царкве ў 1793 годзе існавала брацтва. У 1802 годзе ў царкве ахрышчаны Ігнат Дамейка (1802—1889). АрхітэктураПрацяглы прамавугольны ў плане зруб, накрыты двухсхільным дахам. Франтон даху на галоўным фасадзе прарэзаны 1-яруснай чацверыковай званіцай, чатырохсхільнае пакрыццё якой завершана макаўкай. Такой жа макаўкай завершаны вільчык вальмы над алтарнай часткай. Плоскасныя бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брускамі-сцяжкамі ў прасценках. Плоскасць галоўнага фасада поясам-адлівам расчлянёна на 2 ярусы, 1-ы з якіх прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам, 2-і — паўкруглай люкарнай. У 2023—2024 гадах зроблены «сучасны» рамонт, які пагоршыў гістарычнае аблічча царквы. Інтэр’ерУ малітоўнай зале перагародкай вылучаны вузкі прытвор, бакавая лесвіца якога вядзе на хоры. Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia