Святлана Вячаславаўна Гуткоўская
Святлана Вячаславаўна Гуткоўская (нар. 6.9.1959, г. Какшэтаў, Казахстан) — беларуская вучоная-фалькларыст, балетмайстар. Кандыдат філалагічных навук (1994), дацэнт (2000). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1998)[2]. БіяграфіяСкончыла Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветная работа», кваліфікацыя «Культасветработнік, кіраўнік харэаграфічнага калектыва», 1982), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць «Фалькларыстыка», 1993)[2]. Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (у 1982—1983 — галіновая навукова-даследчая лабараторыя беларускай танцавальнай творчасці, малодшы навуковы супрацоўнік; факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, з 1998 — загадчык кафедры)[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: харэаграфічны фальклор; харэаграфічнае мастацтва; методыка выкладання харэаграфічных дысцыплін у вышэйшай школе[2]. Бібліяграфія
УзнагародыМедалі Францыска Скарыны (2011), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010)[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia