Святлана Піліпаўна Мусіенка
Святлана Піліпаўна Мусіенка (30 жніўня 1939, Краснаармейск, Данецкая вобласць, Украіна — 8 жніўня 2023[1], Гродна) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1994). БіяграфіяСкончыла Арцёмаўскі кераміка-механічны тэхнікум (1953), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1963; аспірантура, 1967). З 1963 года была звязаная з Інстытутам славяназнаўства і балканістыкі Акадэміі навук СССР (сёння — Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук) і створанай там школай прафесара Віктара Хорава. У 1971 годзе абараніла там кандыдацкую дысертацыю «Жанрава-стылёвыя пошукі ў сучаснай польскай прозе (канца 50-х — сярэдзіны 60-х гг.)», у 1993 годзе — доктарскую дысертацыю «Рэалістычны раман у польскай літаратуры 20—30-х гг.)». У 1994 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла ёй вучонае званне прафесара[2]. Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1967, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры, у 1989—2019 — прафесар кафедры польскай філалогіі, у 1989—2010 — загадчык кафедры, з 2019 — прафесар кафедры замежных моў). Ініцыятарка стварэння першай у Беларусі кафедры польскай філалогіі, якая паўстала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ў 1989 годзе паводле рашэння Міністэрства адукацыі і асветы БССР. У той жа год створаная Мусіенка кафедра правяла навуковую канферэнцыю, прысвечаную пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай, якая ў 1920—1927 гадах жыла ў Гродне. У час канферэнцыі ва ўніверсітэце быў адкрыты музей пісьменніцы, а на яе доме па вуліцы Акадэмічнай павесілі памятную шыльду[3]. Пасля стварэння кафедры наладжвала супрацоўніцтва з універсітэтамі Польшчы: Беластоцкім, Варшаўскім, Гданьскім, Педагагічным універсітэтам у Кракаве[4]. У 2019 годзе атрымала ўзнагароду POLONICUM, якую прызнае Варшаўскі ўніверсітэт замежнікам за выключны ўнёсак у папулярызацыю польскай мовы, культуры і гісторыі за межамі Польшчы[5]. Аўтарка больш за 300 навуковых прац, якія друкаваліся ў Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіне, Швейцарыі. Навуковыя інтарэсы: польскі раман XIX—XX стагоддзяў; жанрава-стылявыя асаблівасці польскай прозы; беларуска-польскія літаратурныя сувязі; імагалогія; мемуарна-дзённікавыя жанры. Памерла 8 жніўня 2023 года ў Гродне[3]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia