Святлана Сяргееўна Пішч

Святлана Сяргееўна Пішч
Нараджэнне 16 жніўня 1965(1965-08-16) (59 гадоў)
Член у
Адукацыя
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Святлана Сяргееўна Пішч (нар. 16 жніўня 1965, с. Тарангул Ленінскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці, Казахстан) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі інстытут правазнаўства (бухгалтарскі ўлік, аналіз, аўдыт), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне і права).

Працоўную дзейнасць пачала рэвізорам кантрольна-рэвізійнага аддзела аб’яднання «Гроднааблплодагароднінагас». Працавала бухгалтарам, эканамістам, дырэктарам магазіна, генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гарант-Сэрвіс» у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Член прэзідыума Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава)[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya