Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна
Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна, па нараджэнні Рудабелец (нар. 31 жніўня 1957, Малейкі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца, журналістка. БіяграфіяСкончыла факультэт журналістыкі БДУ (1979), працавала ў раённым і абласным друку (газеты «Чачэрскі веснік» і «Гомельская праўда»). Жыве ў Мінску. ТворчасцьВострасюжэтную псіхалагічную прозу Бязлепкінай умоўна можна падзяліць на творы пра сучаснасць і творы пра мінулае, дзе адлюстраваны лёс звычайных людзей на фоне буйных гістарычных падзей. Аповесці і апавяданні Святланы Бязлепкінай друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», а таксама ў газетах «ЛіМ», «Звязда» і іншых выданнях. «Гераіні Святланы Бязлепкінай (апавяданні „Па законе фотагеніі“ і „Перадкалядная гісторыя“) — сучасныя гараджанкі, прафесіяналы ў сваёй справе, самастойныя, не залежныя ні ад кога, здольныя імгненна прымаць рашэнні… Асабліва цікавы першы з твораў: на прыкладзе сямейнай пары акцёраў пісьменніца знаёміць з тонкасцямі сцэнічных пастановак і адкрывае сакрэты кінематаграфічнага мастацтва. Гэта ўнікальны досвед, што зазвычай застаецца па-за кадрам, па той бок кулісаў, а тут чытач нібы сам трапляе ў багемны асяродак — настолькі змястоўна, каларытна, з гумарам і жывой мовай ён апісаны, што верыш кожнаму слову… А праблемы, якія стаяць перад гераіняй твора, актуальныя для любой жанчыны: як знайсці кампраміс паміж сям’ёй і працай, падтрымаць веру ў сябе і сваю „геніяльнасць“ мужа і дапамагчы яму з кар’ерай, пры гэтым ахвяруючы ўласным талентам… Зрэшты, як застацца жанчынай, якую хацелася б абараніць і падтрымаць, у свеце, што пастаянна вымагае зусім іншых якасцяў — супрацьлеглых…»[1]. Стылістычна бездакорнае апавяданне «Урокі Шантанэ» — багатая мова, дынамічны захапляльны сюжэт (дзеі адбываюцца ў Францыі ў 1-й палове XIX ст.), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі.[2] Аўтарка кнігі прозы «Чарнобыльская русалка» (1998):
Удзельніца калектыўнага зборніка «Размова з люстэркам» (Мінск, Аверсэв, 2023) з апавяданнямі «Дыягназ» і «Таямніца гатэля „Раяль“». Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia