Святлана Уладзіміраўна Немаляева
Святла́на Уладзіміраўна Немаляева (руск.: Светла́на Влади́мировна Немоля́ева; нар. 18 красавіка 1937[1][2], Масква) — савецкая і расійская акрыса тэатра, кіно, тэлебачанні, агучвання і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1980). З 1959 года — вядучая актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2013, 2019) і прэміі глядацкіх сімпатый «Зорка тэатрала» (2012, 2014, 2019). Пачала здымацца ў кіно яшчэ ў раннім дзяцінстве. Першую вядомасць атрымала ў 1958 годзе дзякуючы ролі Вольгі Ларынай у мастацкім фільме «Яўген Анегін» (1958). Шырокую вядомасць ёй прынеслі ролі ў кінакарцінах Эльдара Разанава — «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1979) і «Нябёсы запаветныя» (1991). На сцэне тэатра сыграла галоўныя ролі больш чым у 50 спектаклях, у тым ліку Афелія ў «Гамлеце», Маша ў «Іркуцкай гісторыі», Нягіна (у новай пастаноўцы — Домна Панцялееўна) у «Талентах і прыхільніках», Бланш Дзюбуа ў «Трамваі» Жаданне"", Лізавета Цюдар у «Жыве каралева, віват!». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia