Свяча (вадасховішча)

Свяча
Каардынаты: 51°35′17,58″ пн. ш. 29°13′10,25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 1 км
Плошча 0,8 км²
Аб'ём 0,00177 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,6 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Год напаўнення 1981
Свяча (Гомельская вобласць)
Свяча
Свяча

Свяча́ — вадасховішча ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 57 км на паўднёвы захад ад Нароўлі каля вёскі Мальцы.

Вадасховішча наліўное. Створана ў 1981 годзе ў пойме ракі Гразіва (прыток ракі Славечна) ў мэтах абваднення сельгасугоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку. Напаўняецца па канале з ракі Гразіва.

Плошча паверхні вадасховішча 0,8 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня агараджальнай дамбы складае 3,6 км. Глыбіня вадасховішча 3 м. Аб’ём вады 1,77 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya