Славечна (рака)
Славе́чна — рака ў Жытомірскай вобласці Украіны, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць. Даўжыня ракі 158 км, у т.л. у межах Беларусі 109 км. Вадазбор 3600 км², у т.л. у межах Беларусі 3000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Асноўныя прытокіСправа: Ясенец. Злева: Батыўля, Чэрцень. АгульнаеПачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічы Оўруцкага раёна (Украіна) на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага кража, цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці Мазырскага Палесся, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёна. Ніжняе цячэнне ракі ў зоне адсялення. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжнім цячэнні 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 сутак. Даліна ракі трапецападобная, ніжэй вёскі Цешкаў Нараўлянскага раёна зліваецца з поймай Прыпяці. Пераважная шырыня даліны 0,7—1 км, на некаторых участках у сярэднім цячэнні да 2,5 км. Схілы даліны ў верхнім цячэнні пераважна ўмерана стромкія, перасечаныя ярамі. Ніжэй схілы спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 400—700 м, у ніжнім цячэнні да 2 км. У сярэднім цячэнні і ніжнім цячэнні пойма ракі перасечана меліярацыйнымі каналамі і старымі рэчышчамі. Рэчышча звілістае, на значным працягу ў сярэднім цячэнні моцназвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхнім цячэнні на тэрыторыі Украіны каналізаванае. На астатнім працягу рэчышча разгалінаванае, з невялікімі пясчанымі астравамі. У басейне ракі наліўныя вадасховішчы Свяча і Загацце. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia