Свідовец (рака)

Свідовец
Характарыстыка
Даўжыня 61 км
Басейн 600 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 51°26′25″ пн. ш. 28°04′01,44″ у. д.HGЯO
Вусце Убарць
 • Каардынаты 51°44′11,87″ пн. ш. 28°17′49,95″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,44 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Убарць → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіны
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Лельчыцкі раён
physical
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Свідовец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца (укр.: Свидовець, Свидівка, Болітниця, Плотниця) — рака ў Оўруцкім і Алеўскім раёнах Жытомірскай вобласці Украіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Убарць.

Гідраграфія

Даўжыня ракі 61 км[1] (на тэрыторыі Беларусі 16 км). Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44 ‰.

Пачынаецца на заходніх схілах Славечанска-Оўруцкага кража паблізу сяла Вусавэ Алеўскага раёна, вусце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). Рэчышча шырынёй ад 6—8 да 15 м, у верхнім цячэнні і на тэрыторыі Беларусі каналізаванае.

Рака цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Палескай нізіны. Даліна невыразная амаль на ўсім працягу. Пойма чаргуецца па берагах, у ніжнім цячэнні суцэльная.

Жыўленне мяшанае. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў сакавіку.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2014. Праверана 28 студзеня 2015.

Літаратура

  • Свідо́вец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 323. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Свідо́вец, Свідоўка, Балотніца, Плотніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Паўляцоў Я. У. Свідо́вец, Балотніца, Свідоўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 463. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лельчицкий район: карта. Лельчицы: план / Ред. В. А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya