Свіліца
Свіліца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне Заходняй Дзвіны. НазваНазва Свіліца (< Свіла) балцкага паходжання. Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[1], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[2], Свольна на Падзвінні. Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[3]. Значэнне назвы Свіла можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свілу і робяць яе халаднейшай. ГідраграфіяДаўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 ‰. ![]() Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Падсвілле, упадае ў возера Пліса з захаду за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Юзафова. Прытокі — Агурнёўка і Вараноўка (злева). У басейне Свіліцы азёры Белае, Алаізберг. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia