Лынтупы
Лынту́пы[3] (трансліт.: Lyntupy) — гарадскі пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Лынтупцы. Месціцца за 42 км ад Паставаў, каля мяжы з Літвой. Тупіковая чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына — Лынтупы, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Паставамі, Свірам і Свянцянамі (Літва). НазваТапонім «Лынтупы» ўтварыўся ад балцкай назвы рэчкі Лынтупкі. У літоўскім ужыванні выкарыстоўваюцца назвы Lentupiai, Lentupė, згодна з больш старажытным мясцовым вымаўленнем. Другая частка звязаная з літ.: upė «рака». Першая частка — з індаеўрапейскім *lento- «гнуткі, падатлівы», ад якога спачатку пайшло значэнне «ліпа», а ад яго ўтварылася літ.: lenta «дошка (ліпавая)». У гідроніме захавалася адпачатнае старабалцкае значэнне, сама назва значыць «звілістая рака»[4]. Ёсць і другая Лынтупка — рэчка, што ўцякае ў Гаўю каля Суботнікаў. Мясцовы настаўнік і краязнавец І. Быхавец тлумачыў назву як «птушыная рака», гэтае значэнне, на яго думку, уласцівае і балцкім, і фінскім мовам[5]. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Лынтупы датуецца 1385 годам[6]. У 1459 годзе Андрэй Даўгірдавіч пабудаваў тут драўляны касцёл Св. Андрэя. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў. Паводле інвентара, станам на 1591 год у Лынтупах існавала плошча і 2 вуліцы — «Да млына» і «Да сяла Судоўскага», мелася 28 дымоў. Сядзіба ўладара маёнтка складалася са старога дома з 6 памяшканнямі і гаспадарчых пабудоваў. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лынтупы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, з 9 верасня 1801 года ў Завілейскім павеце Віленскай губерні. Падчас вызваленчага паўстання 5 мая 1831 года ў мястэчка ўвайшлі атрады паўстанцаў, адкуль яны накіраваліся ў Ашмянскі павет. У 1843 годзе Лынтупы зрабіліся цэнтрам воласці Свянцянскага павета. Цягам 1854—1939 гадоў мястэчка належала Бішэўскім. ![]() Станам на 1885 год у Лынтупах было 13 двароў, валасная ўправа, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, школа (адкрылася ў 1866 годзе), багадзельня, 3 крамы, карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка, якая злучыла Полацк з Вільняй. У канцы XIX стагоддзя маёнтак Лынтупы складаўся з мястэчка Лынтупы, вёсак Шудаўцы, Казнадзеюшкі, Пожлікі, Пешкаўцы і засценкаў Стукаўшчызна, Яўнелішкі, Жакі, Балдук, Сенькішкі, або Балдучок, Трабуцішкі, Ігнацішкі (усе яны належалі да Лынтупскай сельскай суполкі). Праз мястэчка праходзіла вузкакалейка Новасвянцяны — Глыбокае. У пачатку XX стагоддзя Бішэўскія збудавалі ў Лынтупах двухпавярховы мураваны палац (захаваўся), раней тут заклалі парк з рэдкімі пародамі дрэваў, выкапалі ўручную 3 ставы, якія злучаліся ручаямі. У 1904 годзе ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод. У 1908 годзе на месцы ранейшага драўлянага збудавалі мураваны касцёл. У 1909 годзе ў Лынтупах адкрылася народнае вучылішча. У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе праз мястэчка праходзіла лінія фронта. ![]() Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лынтупы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Свянцянскага павета. Мясцовае вучылішча рэарганізавалі ў прагімназію. Станам на 1937 год у мястэчку было 194 двары. У 1939 годзе Лынтупы ўвайшлі ў склад БССР, вёска ў Пастаўскім раёне. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 22 жніўня 1967 года Лынтупы атрымалі статус гарадскога пасёлка[7]. 8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет быў рэарганізаваны ў Лынтупскі сельсавет з цэнтрам у Лынтупах. 28 лютага 2011 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне герба і сцяга пасёлка[8].
Насельніцтва
ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Пункты мытнага афармлення Лынтупы-1 і Лынтупы-2. ІнфраструктураУ Лынтупах працуюць аптэка, бальніца, ветэрынарны ўчастак, 2 дзіцячыя сады, спіртзавод, дом быту, лясніцтва, міліцэйскае аддзяленне, 5 крам, лазня, метэастанцыя, АТС, філіял ашчаднага банка, філіял ПМК-21, пажарная каманда, пошта, нафтабаза, электрастанцыя, цэх дрэваапрацоўкі, сталоўка, хлебанарыхтоўчае прадпрыемства, сярэдняя школа, бібліятэка. ТранспартПраз пасёлак праходзяць аўтадарогі Р95 (Лынтупы — Смаргонь — Гальшаны) і Р110 (Глыбокае — мяжа Літвы). У наш час пасажырскае чыгуначнае злучэнне ў кірунку Літвы не ажыццяўляецца. КліматНа другім месцы па сярэднім узроўні ападкаў у краіне. Тут сярэдні паказчык аб’ёму ападкаў складае 738 мм.[15] Памежная зонаЛынтупы знаходзяцца ў пагранічнай зоне Рэспублікі Беларусь, уезд у якую ажыццяўляецца на падставе апавяшчэння пагранічнікаў пра намер наведаць тое ці іншае месца ў памежнай зоне з выплатай дзяржаўнай пошліны[16]. Славутасці![]() На паўночным захадзе ад Лынтупаў знаходзіцца курганны могільнік балтаў X—XI стст.
У Лынтупскай школе дзейнічае музей «Беларуская хатка» (адкрыўся ў 1992 годзе намаганнямі М. Нячаевай).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia