Свірэпавы алей

Свірэ́павы алей — тлусты алей, атрымліваемы з насення свірэпіцы.

Свірэпавы алей мае зеленавата-буры колер. Паўвысыхальны алей. Утрымлівае ў сабе 31—47 % па масе трыгліцэрыдаў ненасычанай эрукавай кіслаты. Шчыльнасць 918 кг/м³. Застывае пры тэмпературы −8 °С. Не раствараецца ў вадзе, этаноле і метаноле.

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці пакосту, алкідных смол і мыла, складнік змазачных матэрыялаў. Рафінаваны свірэпавы алей — харчовы прадукт.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya