Свірэпіца
Свірэ́піца[1], капуста палявая[1], свірэпа[2] (Brassica rapa campestris ці Brassica campestris L.) — кветкавая расліна сямейства Капуставыя, падвід віду Рэпа, раней лічылася відам роду Капуста. Апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—100 см. Сцябло галінастае, прамое. Лісце шызае, ніжняе чаранковае, лірападобна-перыстанадрэзанае, апушанае; верхняе — сцяблоабдымнае, яйцападобнае або прадаўгавата-эліпсападобнае. Кветкі правільныя, залаціста-жоўтага колеру, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі з мехападобным уздуццем каля асновы, пялёсткі адваротнаяйцападобныя, звужаныя ў ногцік; тычынак 6. Плод — стручок з доўгім носікам. ПашырэннеРадзіма — Цэнтральная Азія. Вырошчваецца ў азіяцкіх і еўрапейскіх краінах. У Паўночную Афрыку, Амерыку і Аўстралію занесена. На тэрыторыі Беларусі расце як пустазелле на палях, агародах, уздоўж дарог. Цвіце ў маі—жніўні. ВыкарыстаннеКармавая (асабліва для свіней), алейная (у насенні 35—45 % тлустага алею) расліна і сідэрат. Свірэпіцавы алей выкарыстоўваецца ў харчовай, мылаварнай і лакафарбавай прамысловасці. Добры меданос. Маладое лісце спажываюць як салату[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia