Северо-Западная жизнь
«Северо-Западная жизнь» — штодзённая грамадска-палітычная газета вялікадзяржаўнага шавіністычнага кірунку, орган «Беларускага таварыства». Выдавалася з 10(23) жніўня 1911 да 5(18) верасня 1915 спачатку ў Вільні, з 23 сакавіка (4 красавіка) 1912 у Гродне, з сакавіка 1913 у Мінску на рускай мове. Рэдактар-выдавец Л. М. Саланевіч, часовыя рэдактары яго брат С. Саланевіч, І. Цярлецкі, М. Міхальскі, таксама часовы рэдактар-выдавец І. Саланевіч. Усяго выйшла каля 110 нумароў. Працягвала праграму газеты «Белорусская жизнь» у больш рэакцыйным кірунку. Стаяла на пазіцыях манархізма, заходнерусізма, падзяляла погляды рускіх нацыяналістаў. Адмаўляла энтнічную, нацыянальную і культурную самастойнасць беларускага народа, прызнавала толькі рэгіянальныя адрозненні краю ад Расіі. Газета ідэалізавала старадаўнюю дапятроўскую Русь на чале з царом-самадзержцам і Земскім саборам, прапагандавала утапічны ідэал «народнай манархіі». Праслаўляла асобу і эпоху цара Аляксея Міхайлавіча. Паводле надрукаванага ў газеце ананімнага артыкула «Ліквідацыя пальшчызны пры першых царах дома Раманавых», менавіта цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў пасля заняцця беларускай тэрыторыіі: «Католікам не быць, уніятам не быць, жыдам не быць, і жыцця ніякага не мець»[1]. Газета атрымлівавала дзяржаўную падтрымку царскага ўрада ў выглядзе грашовай субсідыі. Шматлікія матэрыялы былі прысвечаны апалагетыцы палітыкі прэм’ер-міністра П. Сталыпіна, у тым ліку яго аграрнай рэформе, увядзенню земстваў ў Заходніх губернях і г.д. Пасля гібелі Сталыпіна спрабавала «ўплываць на ўрад і на мясцовых агентаў урадавай улады». За абвінавачванне ўрада ў супрацоўніцтве з масонамі і здрадніцкім «лібералізме» ў адносінах да Польшчы рэдактара газеты некалькі разоў штрафавалі. Крытыка рэвалюцыйнага руху вялася ў газеце выключна з антысеміцкіх пазіцый. Вяла барацьбу з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага адраджэння, абвінавачвавала газету «Наша ніва», Янку Купалу і іншых пісьменнікаў у сепаратызме і дзяржаўнай здрадзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia