Іван Лук’янавіч Саланевіч
Іва́н Лук’я́навіч Салане́віч (1 (14) лістапада 1891, сяло Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 27 красавіка 1953, Мантэвідэа, Уругвай) — расійскі публіцыст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўніка Лук’яна Міхайлавіча Саланевіча і Юліі Вікенцьеўны з Ярушкевічаў, беларус паводле паходжання. Абодва дзяды былі святарамі. Вучыўся ў Гродзенскай і Віленскай гімназіях (да 1912 года). Падчас вучобы Іван выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў газеце «Северо-Западная жизнь». Пры гэтым, як успамінаў сам Саланевіч, даводзілася некалькі разоў адстойваць з рэвальверам у руках сваю друкарню ад яўрэйскіх рэвалюцыянераў[3]. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога (1916) працаваў журналістам. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў у Белай арміі. Быў асуджаны да смерці ў Адэскім УК (1920), але вызвалены таварышамі, якія знішчылі, да таго ж, усе дакументы. Пакінуць Расію ў 1920-х гадах не змог праз захворванне на тыф (па іншай версіі праз хваробу сына). Жыў у Маскве, працаваў журналістам. Займаўся цяжкай атлетыкай. На лютаўскім Усерасійскім чэмпіянаце 1914 года ў Рызе, заявіўся ў цяжкай вазе (звыш 82,5 кг) пры ўласнай вазе 81 кг, заняў другое месца — 437,2 кг у пяцібор’і[4]. Пазней стаў прафесійным барцом і цяжкаатлетам. У 1933 года пры спробе ўцёкаў з СССР арыштаваны разам з братам (таксама спартсменам) і сынам. Усе трое былі асуджаны на 8 гадоў і адпраўленыя ў лагеры ў Карэлію на Салаўкі, адкуль неўзабаве здолелі збегчы ў Фінляндыю. З Фінляндыі Саланевіч пераязджае ў Балгарыю, дзе выдае газету «Голос России» (1936—1938) і выступае з артыкуламі, якія выклікалі вялікі рэзананс у колах рускіх эмігрантаў. У 1936 годзе выходзіць кніга «Расія ў канцлагеры», якая атрымала вялікую вядомасць і была адразу перавыдадзена на шэрагу еўрапейскіх моў. У 1938 годзе на Саланевіча здзейснены замах, загінула яго жонка, Тамара Уладзіміраўна. Пасля замаху Іван Лук’янавіч пераязджае ў Германію, дзе працягвае публіцыстычную і пісьменніцкую дзейнасць (тут ён піша кнігі «Дыктатура сволачы», «Дыктатура імпатэнтаў», «Вялікая фальшыўка Лютага», «Дыктатура пласта», «Белая імперыя»), выдае газеты «Наша газета» (1938—1940), «Радзіма» (1940). З пачаткам савецка-нямецкага канфлікту адмаўляецца выступіць у падтрымку Гітлера, за што некалькі разоў арыштаваны, а затым сасланы ў Тэмпельбург. У 1948 годзе пераязджае ў Аргенціну, дзе засноўвае газету «Наша страна» (выдаецца дасюль[5]), стварае Народна-Манархічны рух (дзейнічае дасюль[6]). У Аргенціне выдае кнігі «Народная Манархія» (асноўная праца яго жыцця, найбольш вядомы твор), «Дыктатура імпатэнтаў», «Дыктатура пласта», «Раман у Палацы Працы», «Гаспадары», «Што кажа Іван Саланевіч пра Цара і манархію, пра бальшавізм, пра рускую эміграцыю, пра „Штабс-капітанскі“ (Народна-Манархічным) Рух», «Вялікая фальшыўка Лютага» і іншыя артыкулы. Акрамя таго, выдаў працы сваіх аднадумцаў — Башылава, М. Спасоўскага, Н. Патоцкага, М. Зазыкіна, Б. Шыраева, Н. Былова і іншых. У канцы жыцця пераязджае ва Уругвай. Памёр 27 красавіка 1953 года ў Мантэвідэа пасля аперацыі рака страўніка. Пахаваны ў Мантэвідэа на Англійскіх могілках. Цытата«Ніякія меркі, рэцэпты, праграмы і ідэалогіі, запазычаныя адкуль бы то ні было звонку, — непрыдатныя для рускай дзяржаўнасці, рускай нацыянальнасці, рускай культуры… Палітычнай арганізацыяй Рускага народа на яго нізах было самакіраванне, а палітычнай арганізацыяй народа ў яго цэлым было Самадзяржаўе… Цар ёсць, найперш, грамадская раўнавага. Пры парушэнні гэтай раўнавагі прамыслоўцы створаць плутакратыю, ваенныя — мілітарызм, духоўныя — клерыкалізм, а інтэлігенцыя — які-небудзь „ізм“, які толькі будзе ў кніжнай модзе ў дадзены гістарычны момант». — (Саланевіч І. Л. Народная манархія) Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia