Севярына Віславух (пісьменніца)
Севяры́на Віславу́х са Скаржынскіх (польск.: Seweryna Wysłouch; 26 снежня 1869, Студзенец[d], Мазавецкае ваяводства — 11 лютага 1918, Кіеў) — польская грамадская дзяячка, паэтэса, пісьменніца, мастачка. БіяграфіяПаходзіла са шляхецкага роду Скаржынскіх герба «Бонча». Нарадзілася ў сям’і Альфонса Скаржынскага (1830—1907) і Севярыны з Ціхоньскіх (1838—1893). Пісала навелы і вершы, стварыла серыю паштовак з патрэтамі нацыянальных герояў і кароткімі вершамі ўласнага аўтарства. Была адной з ініцыятарак будаўніцтва «Дому здароўя» для незаможнай моладзі. Большасць яе прац захавалася толькі ў машынапісах. Памерла ў Кіеве, куды выехала разам з дзецьмі ў вайну. ![]() З мужам Антоніем Ісідорам Віславухам мелі дзевяцёх дзяцей. Муж у 1940 годзе арыштаваны ў Пярковічах, знік без вестак. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia