Сезар (прэмія, 2020)
45-я цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася 28 лютага 2020 года ў Парыжы. Найлепшым фільмам і пераможцай яшчэ ў трох намінацыях прызнана карціна «Адрынутыя», па тры ўзнагароды адышлі фільмам «Пекная эпоха » і «Я абвінавачваю»[1][2][3]. ПераможцыНаступныя фільмы і кінематаграфісты сталі лаўрэатамі прэміі «Сезар» у 2020 годзе[1][2][3]:
Сітуацыя вакол Рамана ПаланскагаФільм Рамана Паланскага «Я абвінавачваю» атрымаў 12 намінацый на нацыянальную французскую кінапрэмію «Сезар». Такое прызнанне карціны кінаакадэмікамі выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў рэжысёра, якія абвінавачваюць яго ў шэрагу сексуальных злачынстваў. Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання Паланскі выступіў з заявай: «На працягу некалькіх дзён людзі задавалі мне гэтае пытанне: ці буду я прысутнічаць на цырымоніі „Сезар“? У сваю чаргу, я задаю наступнае пытанне: як я магу?.. Тое, як будзе разгортвацца гэтая ноч, мы ўжо ведаем загадзя. Актывісты ўжо пагражаюць мне публічным лінчаваннем, некаторыя абвясцілі аб правядзенні акцый пратэсту перад Залай Плэель. Іншыя маюць намер зрабіць гэта платформай для абвінавачвання (кіруючага органа). Гэта абяцае быць больш падобным на сімпозіум, чым на свята кіно»[4]. Паланскі заявіў, што прапускае цырымонію, каб абараніць сваю каманду, а таксама жонку і дзяцей, якія «былі вымушаны трываць крыўды і абразы»[4]. Спасылаючыся на нядаўні скандал у СМІ, які прывёў да масавай адстаўкі сяброў савета «Сезар», Паланскі дадаў: «Прэса і сацыяльныя сеткі прадставілі нашы 12 намінацый так, быццам гэта падарункі, паднесеныя нам саветам дырэктараў акадэміі, як нейкі аўтарытарны жэст, які прывёў да таго, што ім прыйшлося сысці ў адстаўку. Гэта дыскрэдытуе таемнае галасаванне 4 313 прафесіяналаў, кожны з якіх сам вызначаўся з намінацыямі, і больш за 1,5 мільёны гледачоў, якія прыйшлі паглядзець кіно»[4]. Падчас цырымоніі ўзнагароджання фільм удастоіўся трох прэмій, у тым ліку за найлепшую рэжысуру. Нягледзячы на адсутнасць Паланскага на цырымоніі, яго перамога выклікала хвалю абурэння. Некаторыя з гледачоў дэманстратыўна пакінулі цырымонію і асудзілі вердыкт Акадэміі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia