Адрынутыя (фільм, 2019)
«Адры́нутыя» (фр.: Les Misérables) — французскі мастацкі фільм рэжысёра Ладжа Лі, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[4]. СюжэтУ XIX стагоддзі Жан Вальжан і Казета са знакамітага рамана Віктора Гюго ўпершыню сустрэліся ў парыжскім раёне Манфермей — месцы паліцэйскага самавольства і месцы жыхарства адкідаў грамадства. Праз сто з лішкам гадоў тут нічога не змянілася: Манфермей па-ранейшаму гіблае месца. У занядбаных толькі іншыя колер скуры і нацыянальнасць — зараз раён населены мігрантамі. Паліцыя ўсё так жа бясчынствуе і прапаведуе палітыку сілы. Ларан, які атрымаў мянушку «Пенто», — пачатковец у крымінальным падраздзяленні паліцыі Сен-Дэні. З пісталетам у кабуры і дубінкай у руках, Пенто і яго новыя паплечнікі чыняць на вуліцах раёна тое, што яны называюць справядлівасцю[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia