AlloCiné
«AlloCiné» — анлайн-база даных і вэб-сайт пра французскі кінематограф, які звяртае асаблівую ўвагу на прасоўванне новага кіно на DVD, Blu-ray і VOD-носьбітах. Вэб-сайт лічыцца «французскім эквівалентам» IMDb[3] і належыць кампаніі «Webedia» (даччыная кампанія «FIMALAC» ). ГісторыяСайт Allociné створаны ў 1993 годзе кампаніяй «Production du Téléphone» (заснавальнікі: Жан-Дэвід Блан і Патрык Хольцман) як тэлефонны сэрвіс, а пасля стаў інтэрнэт-парталам, які прапануе хуткі доступ да інфармацыйнай базы даных аб усіх фільмах, якія былі распаўсюджаны ў Францыі. У 2000 годзе кампанія была набытая «Canal+», а ў 2002 годзе «AlloCiné» была набыта французскай медыя-карпарацыяй «Vivendi Universal». З 2005 года «AlloCiné» стаў прадастаўляць інфармацыю аб тэлесерыялах.[крыніца?] У 2007 годзе «AlloCiné» набыў амерыканскі інвестыцыйны фонд «Tiger Global»[4]. 5 верасня 2011 года пачаў сваю трансляцыю тэлеканал «Allociné TV», які 15 красавіка 2012 года спыніў сваю дзейнасць[5]. У ліпені 2013 года 98% акцый «Allociné», за 66,9 мільёнаў еўра, былі выкупленыя інвестыцыйным фондам «Fimalac». Allociné TV быў запушчаны 5 верасня 2011 года і спыніў працу 15 красавіка 2012 года. «Allociné» ў свецеAllociné прысутнічае ў наступных краінах:
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia