Селена Гомес
Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[4]; нар. 22 ліпеня 1992[1][2][…], Гранд-Прэры) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009). З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene». Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020[5]. БіяграфіяСелена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[6]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[7]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[8]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [9]. Кар’ераГомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых. У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно». Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата. У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года. Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні. У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[10][11] і «Монтэ-Карла»[10][11]. Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў». Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону. Грамадская дзейнасцьАжыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта[12]. Асабістае жыццёУ 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[13], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[14]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[15]. Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак. У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[16]. 10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[17]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[18]. Дыскаграфія
Узнагароды і намінацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia