Сельскі сход![]() Се́льскі схо́д (руск.: сельский сход) — распарадчы орган саслоўнага сялянскага кіравання сельскай грамадой у Расійскай імперыі. З правядзеннем дзяржаўнай рэформы вёскі 1830—1850-х гадоў стаў састаўной часткай адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання казённых сялян. Складаўся з выбарных сельскіх службовых асоб (сельскага старшыны, старастаў, зборшчыкаў падаткаў, наглядчыка сельскага хлебнага магазіна) і сялян (па 2 ад 10 двароў). У дзяржаўных вёсках уласна Расіі, левабярэжжа і поўдня Украіны сельскі сход быў скасаваны ў выніку контррэформы М. М. Мураўёва канца 1850-х — пачатку 1860-х гадоў, калі яго функцыі перайшлі да валасных устаноў. На казённых землях Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны захаваліся ў ранейшым складзе. Паводле сялянскай рэформы 1861 года былі ўведзены для былых панскіх сялян, а з 2-й паловы 1860-х гадоў адноўлены для былых дзяржаўных сялян уласна Расіі, поўначы і поўдня Украіны. Права ўдзелу ў сельскім сходзе атрымалі ўсе гаспадары дамоў. Галоўнай функцыяй сельскіх сходаў былі: выбар сельскіх службовых асоб, размеркаванне абшчынных зямель, раскладка і збор падаткаў, вырашэнне шэрагу гаспадарчых і бытавых пытанняў (выключэнне з грамады і прыём новых членаў, дазвол сямейных падзелаў, вызначэнне пазык з хлебных магазінаў, добраўпарадкаванне паселішчаў і іншае). У сходзе ўдзельнічалі ўсе сяляне-ўласнікі грамады, а пры вырашэнні спраў, якія не тычыліся сялянскага землеўладання, маглі быць запрошаны таксама беззямельныя сяляне, батракі, жанчыны[1]. Права склікання сельскага схода мелі сельскі стараста, міравы пасрэднік, потым павятовыя па сялянскіх справах установы, пазней таксама земскі ўчастковы начальнік. Дзейнасць сельскіх сходаў была пад наглядам урадавых чыноўнікаў і мясцовай адміністрацыі. З увядзеннем інстытута земскіх участковых начальнікаў правы сельскіх сходаў былі значна абмежаваны[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia