Сент-Джэймскі палац
Сент-Джэймскі палац (англ.: St. James’s Palace) — адзін з найстарэйшых у Лондане. Знаходзіцца на вуліцы Пэл Мэл на поўнач ад аднайменнага парку. Пабудаваны на месцы сярэднявечнага лепразорыя Св. Якава (Джэймса) з чырвонай цэглы як другая сталічная рэзідэнцыя Генрыха VIII. Тут памерла яго дачка Марыя Цюдор, і ў палацавай капэле (арх. Ініга Джонс) захоўваюцца яе вантробы і сэрца. Апісанне![]() Да 1698 года англійскія каралі жылі ва Уайтхоле і толькі пасля яго знішчэння ў 1698 г. Сент-Джэймскі палац стаў асноўным месцазнаходжаннем каралеўскага двара. Прыдворныя жаліліся на цеснату і старасць памяшканняў, так што іх прыпадала ўвесь час рамантаваць і пашыраць. Самі манархі аддавалі перавагу больш ціхаму і ўтульнаму Кенсінгтонскаму палацу, і пасля вялікага пажару 1809 года палац на Пэл Мэл быў імі фактычна закінуты. Пры ўзыходжанні на прастол у 1837 г. каралева Вікторыя афіцыйна зрабіла сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Букінгемскі палац, пакінуўшы Сент-Джэймскі палац месцазнаходжаннем двара прынца Уэльскага. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia