Септуагінта
![]() Септуагінта (стар.-грэч.: Ἡ μετάφρασις τῶν Ἑβδομήκοντα — «пераклад (тлумачэнне) сямідзесяці») — збор перакладаў Старога Запавету на старажытнагрэчаскую мову (грэчаскую мову кайнэ), зроблены ў III—II стагоддзях да н.э. у Александрыі. Септуагінта адыграла важную ролю ў гісторыі хрысціянскай царквы, была, па сутнасці, канонам Святога Пісання на грэчаскай мове, з якога пасля былі зроблены пераклады на іншыя мовы, у тым ліку першы пераклад на царкоўнаславянскую. Септуагінту не трэба блытаць з сямю і болей іншымі грэчаскімі версіямі Старога Запавету, большасць з якіх не захавалася, акрамя некалькіх фрагментаў. Гісторыя перакладуСтаражытныя паданніПаводле грэчаскага падання,
Пасля чаго пераклад і атрымаў сваю назву — Септуагінта ці «Пераклад сямідзесяці (перакладчыкаў)». Гісторыя першага перакладу Торы на неяўрэйскую мову зафіксавана і ў Талмудзе. Прынцыповае адрозненне ад старажытнагрэчаскага падання ў тым, што:
Навуковыя даследаванніНавукоўцы лічаць, што пераклад сапраўды быў зроблены ў сярэдзіне ІІІ ст. да н.э., у перыяд ўладарства Філадэльфа. Ёсць мноствам сведчанняў таго, што, пачынаючы з ІІІ ст. да н.э., Септуагінта была найбольш распаўсюджанай версіяй Святога Пісання ў супольнасцях старажытнаяўрэйскай дыяспары. За гэта сведчыць выкарыстанне ранняй грэчаскай кайнэ, цытаты з Септуагінты з’яўляюцца ўжо з 2-га ст. да н.э., гэтым часам датаваны і захаваныя раннія рукапісы Септуагінты. Даследчыкі таксама вызначылі, што пераклад кніг Торы быў зроблены рознымі перакладчыкамі. Некаторыя з кніг, якія ўваходзяць у сучасныя выданні Септуагінты, захаваліся ў некалькіх варыянтах, іншыя рэдагаваліся на працягу многіх гадоў. Спачатку была перакладзена Тора (Пяцікніжжа), іншыя кнігі перакладзены ў бліжэйшыя два-тры стагоддзі, некаторыя з іх маглі быць перакладзены двойчы ў розных версіях, а потым зведзены ў адну рэдакцыю. Такім чынам, пераклад пачаўся ў 3 ст. да н.э. і быў завершаны да 132 года да н.э. Мова перакладуАгулам, перакладчыкі імкнуліся перакладаць тэкст Торы дастаткова літаральна — настолькі, што сінтаксіс грэчаскай мовы Септуагінты, збольшага, не нармальны грэчаскі сінтаксіс, і ў вачах грэкаў выглядаў зусім варварскім і непісьменным[1]. Грэчаская мова кайнэ была распаўсюджана ў Егіпце і Усходнім Міжземнамор’і прыкладна ад смерці Аляксандра Македонскага ў 323 годзе да н.э. і да развіцця візантыйскай грэчаскай мовы каля 600 года. Некаторыя раздзелы Септуагінты змяшчаюць ідыёмы і фразы на аснове семіцкіх моў, такіх як іўрыт і арамейская мова. У некаторых кнігах, як Данііла і Выслоўяў, бачны моцны грэчаскі ўплыў. Яўрэйская грэчаская кайнэ існуе ў першую чаргу як катэгорыя літаратуры, або культурная катэгорыя, і за выключэннем некаторых адметнасцяў рэлігійнай лексікі не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў грэчаскай кайнэ, якая лічыцца асобным дыялектам грэчаскай мовы. Септуагінта карысная для даследаванняў дамасарэцкага іўрыта. Многія ўласныя імёны ў грэчаскай Септуагінце пішуцца з галоснымі, тады як у яўрэйскіх тэкстах не было галосных. Аднак, даследчыкі лічаць, што не ўсе старажытныя гукі яўрэйскай мовы былі пэўна адпаведныя з грэчаскімі. Значэнне СептуагінтыПраваслаўнай Царквой Септуагінта лічыцца адным з самых аўтарытэтных тэкстаў Старога Запавету, хоць і не зацверджана як афіцыйны «кананічны» тэкст, падобны да Вульгаты ў Рымска-Каталіцкай царкве[2]. Септуагінта цытуецца ў Новым Запавеце, у прыватнасці, у лістах апостала Паўла, а таксама Апостальскімі Айцамі і больш познімі грэчаскімі Айцамі Царквы. Служыць кананічным перакладам Старога Запавету ва Усходнеправаслаўнай царкве. Септуагінта — аснова для старой лацінскай, царкоўнаславянскай, сірыйскай, старой армянскай, грузінскай і старой копцкай версій Старога Запавету. Прыклады беларускіх перакладаў Септуагінты
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia