Кніга Прытчы Саламонавы
Прытчы Саламонавы, Выслоўі Саламонавы, Прыпавесці Саламонавы (іўр.: מִשְׁלֵי Мішле́й — «Прытчы»; стар.-грэч.: Παροιμίαι; лац.: Proverbiorum) — найбольш вядомая павучальная кніга Старога запавету і Танаху. Новы запавет мае багата спасылак на Прытчы. Змест і сутнасць
Усяго захавалася 14 экземпляраў кнігі, з іх 7 поўных. На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэнне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменніцкую дзейнасць Саламона, які быў аўтарам кніг Прытчаў, Эклезіяст і Песні Песняў. У прамове коратка аналізуюцца дзве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца змест кнігі і колькасць раздзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 раздзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасляслоўе. Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia