Сераарганічныя злучэнніСерааргані́чныя злучэ́нні[1] — хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць атамы серы, злучаныя з атамамі вугляроду непасрэдна або праз гетэратамы (часцей за ўсё атамы кіслароду, азоту). Да сераарганічных злучэнняў адносяцца тыолы, сульфакіслоты, арганічныя сульфіды і арганічныя сульфаты, сульфоніевыя злучэнні, сульфінавая кіслата і яе вытворныя, сульфаміды, гетэраараматычныя злучэнні (напрыклад тыяфен, тыазол) і інш. Шарока сераарганічныя злучэнні пашыраны ў прыродзе. Гэта амінакіслоты цыстэін, цысцін і метыямін, вітаміны тыямін, біяцын, ліпоевая кіслата. ВыкарыстаннеСераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў прамысловасці ў якасці фарбавальнікаў, экстрагентаў, антыаксідантаў, растваральнікаў і інш. Многія прыродныя і штучныя сераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў медыцыне (сульфамідныя прэпараты, антыбіётыкі пеніцылін і цэфаласпарын[1]). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia