Сера-да-Капівара
Сера-да-Капівара — нацыянальны парк у штаце Піяўі на паўночным захадзе Бразіліі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1][2]. Як паказваюць даследаванні археолагаў, у старажытныя часы Сера-да-Капівара была густа заселена, тут была найбуйнейшая ў старажытнай Амерыцы канцэнтрацыя дагістарычных сялянскіх гаспадарак. У нацыянальным парку знаходзіцца мноства помнікаў дагістарычнага наскальнага жывапісу. Узрост малюнкаў складае болей за 25 тысяч гадоў. Знаходка гэтых малюнкаў абвяргае гіпотэзу позняга засялення кантынента Паўднёвай Амерыкі і прымушае гісторыкаў і антраполагаў па-іншаму глядзець на найстаражытнейшы этап гісторыі краіны. Наскальны жывапіс — аргумент на карысць таго, што на гэтых тэрыторыях былі і іншыя, ранейшыя хвалі міграцыі. Экалагічны калідор Канфусьёнс-Капівара звязвае нацыянальныя паркі Сера-дас-Канфусьёнс і Сера-да-Капівара[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia