Сербская Ваяводзіна
Сербская Ваяводзіна (сербск.: Српско Војводство, Српска Војводовина) — назва сербскай аўтаноміі ў рамках Аўстрыйскай імперыі, якая існавала з моманту свайго абвяшчэння на Майскай скупшчыне 1848 года і да пераўтварэння ў Ваяводства Сербія і Тэмешварскі банат у 1849 годзе. Падчас рэвалюцыі, распачатай у 1848 годзе, венгерскае насельніцтва ўладанняў Габсбургаў патрабавала сабе аўтаномію і асаблівыя нацыянальныя правы, у той жа час адмаўляючы ў гэтым іншым народам, якія жылі па суседстве ці ў рамках венгерскіх адміністрацыйных адзінак. З мэтай стварэння ўласнай аўтаноміі і для абароны нацыянальнай ідэнтычнасці, сербы, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Ваяводзіны, на Майскай скупшчыне абвясцілі Сербскую Ваяводзіну. Карлавіцкі мітрапаліт Ёсіф Раячыч быў абвешчаны патрыярхам і выбраны старшынёй урада, а палкоўнік Стэван Шуплікац стаў ваяводам. Аўстрыйскія ўлады праз некаторы час афіцыйна прызналі рашэнні Майскай скупшчыны. Цэнтрам Сербскай Ваяводзіны спачатку былі Срэмскі-Карлаўцы, затым сталіцамі былі Зрэнянін, Земун і Тымішаара. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia