Сербская эпічная народная паэзія![]() Сербская эпічная народная паэзія (Сербская эпічная народная песня; сербск.: Српске епске народне песме) — гэта форма эпічнай паэзіі (песень), створаная сербамі, якія паходзяць з сённяшняй Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Паўночнай Македоніі і Чарнагорыі. Асноўныя цыклы былі створаны невядомымі сербскімі аўтарамі паміж XIV і XIX стагоддзямі. Яны ў значнай ступені звязаны з гістарычнымі падзеямі і асобамі. Паэмы звычайна чытаюцца рэчытатывам суправаджэнні гусле. Сербская народная эпічная паэзія спрыяла развіццю сербскай нацыянальнай самасвядомасці[1]. Цыклы вершаў пра Марка Кралевіча, гайдуках і ускоках натхнялі сербаў, на аднаўленне свабоды і іх гераічнага мінулага[1]. Гайдукі разглядаюцца як неад’емная частка нацыянальнай ідэнтычнасці; у апавяданнях гайдукі былі героямі: яны гулялі ролю сербскай эліты падчас праўлення Асманскай імперыі, абаранялі сербаў ад асманскага прыгнёту, рыхтаваліся да нацыянальнага вызвалення і спрыялі Сербскай рэвалюцыі[2]. ГісторыяСамы ранні запіс сербскай эпічнай паэмы — гэта фрагмент песні бугарштыцы 1497 года аб паланенні Янаша Хуньядзі Георгіем Бранкавічам[3][4]. Вядома, што сербы спявалі на гусле ў перыяд Асманскай імперыі. Вядомыя сербскія выканаўцы гралі пры польскіх каралеўскіх дварах у 16-м і 17-м стагоддзях, і пазней ва Украіне і ў Венгрыі[5]. Венгерскі гісторык Себасцьян Тінодзі пісаў у 1554 годзе, што «тут у Венгрыі шмат хто іграе на гусле, але нікога няма лепшага у сербскім стылі, чым Дзімітрые Караман». Ён апісаў выступ Карамана перад знатным туркам Улуманам у 1551 годзе ў Ліпаве: гусляр трымаў гусле паміж каленяў, яго выкананне было незвычайна эмацыйным з сумным выразам твару[6]. Гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі (1547—1582) уключыў у сваю хроніку 1582 года эпічныя вершы сербаў, у якіх гаворыцца аб гераічнай барацьбе іх продкаў з туркамі[7]. У 1824 годзе Вук Караджыч накіраваў копію сваёй калекцыі народных песень Якабу Грыму, які быў асабліва ў захапленні ад «Будынка Скадара». Грым перавёў гэты твор на нямецкую мову, і ахарактарызаваў як «адзін з самых кранальных вершаў ўсіх часоў і народаў»[8][9]. Большасць эпічных вершаў прысвечаны эпосе асманскага прыгнёту і барацьбы за вызваленне ад яго. Дзякуючы намаганням этнографа Вука Караджыча, многія з гэтых эпасаў былі сабраныя і апублікаваныя ў кнігах у першай палове і ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Караджыч запісаў гэтыя паэмы «з вуснаў народу». Сербская паэзія была добразычліва прынята ў Еўропе, паколькі зборнікі вершаў выйшлі ў самы росквіт перыяду рамантызму. Якаб Грым пачаў вывучаць сербская, каб чытаць вершы ў арыгінале. Ён напісаў падрабязны аналіз кожнага новага зборніка сербскіх эпічных вершаў. Ён называў іх роўнымі песні песняў, як і Гётэ некалькі пазней. Дзякуючы Якабу Грыму і словенцу Йернеру Капітару, сербская народная літаратура знайшла сваё месца ў сусветнай літаратуры[10]. ЦыклыСербская эпічная паэзія падзелена на цыклы:
Вершы апісваюць гістарычныя падзеі з рознай ступенню дакладнасці. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia