Сефевідская дзяржава
Сефевідская дзяржава, або Сефевідская Персія[1][2] (азерб.: Səfəvilər dövləti, перс.: دولت صفویه) — гістарычная дзяржава, створаная кызылбашскай племянной канфедэрацыяй пад кіраўніцтвам шэйха Ісмаіла I. Існавала з 1501 па 1722 год і займала тэрыторыі сучасных Азербайджана, Ірана, Арменіі, Грузіі, Туркменістана, Афганістана, Ірака, усходняй Турцыі, Кувейта, Бахрэйна, часткі Пакістана, поўдня Узбекістана і Таджыкістана, усходу Сірыі і поўдня Расіі (Дзербент). Заваёвы Ісмаіла I часткова абумоўлены яго прэтэнзіямі на тэрыторыі дынастыі Ак-Каюнлу па маці і супрацьстаяннем з Асманскай імперыяй. З прычыны таго Сефевіды стварылі геаграфічную аснову для сучаснага Ірана, хоць гэты погляд крытыкуецца за анахранізм і ігнараванне цюркскага элемента ў стварэнні дзяржавы[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia