Кабардзінская мова
Кабардзі́нская мова, таксама кабардзі́на-чарке́ская, усходне-ады́гская або усходне-чарке́ская (саманазва адыгэбзэ /ˈaːdəɣa(ː)bza/[3], къэбэрдей адыгэбзэ, къэбэрдейбзэ) — мова кабардзінцаў і чаркесаў, вельмі блізкая да адыгейскай мовы, адна з дзяржаўных моў Кабардзіна-Балкарскай і Карачаева-Чаркескай рэспублік. Адна з рэгіянальных моў Расійскай Федэрацыі. Некаторыя мовазнаўцы схільны лічыць кабардзінскую і адыгейскую мовы дыялектамі агульнай адыгскай мовы . Самі адыгейцы, кабардзінцы і чаркесы называюць сваю мову адыгэбзэ, што азначае «адыгская мова», што звязана з ідэямі агульнай адыгскай (чаркескай) нацыі[4]. Нягледзячы на існаванне агульнай назвы і ўсведамленне адзінасці мовы шматлікімі носьбітамі, большасць лінгвістаў схільны падзяляць адыгскую мову на дзве асобныя мовы. Прычынай гэтаму з’яўляецца значная розніца паміж мовамі ўсходу і захаду. Пісьмо да 1924 года было на заснавана на арабскім алфавіце і кірыліцы, з 1924 па 1936 год — на лацініцы, але ў 1936 годзе была павернута кірыліца. Генеалагічная і арэальная інфармацыяКабардзінская мова разам з адыгейскай, убыхскай, абхазскай і абазінскай адносяцца да абхаза-адыгскай сям’і моў (паўночна-заходне-каўказскія мовы). Сёння мова ў асноўным распаўсюджана ў Расіі і на Блізкім Усходзе: у Расіі мова распаўсюджана ў Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі, Адыгеі, Краснадарскім краі, Стаўрапальскім краі і Маздокскім раёне Паўночнай Асеціі. За мяжой Расіі кабардзінская мова шырока прадстаўлена ў краінах Бліжняга Усходу. У прыватнасці, у такіх краінах як Турцыя, Іарданія, Сірыя, Саудаўская Аравія, а таксама ў Германіі і ЗША. Сацыялінгвістычная інфармацыяУ Расіі па даных перапісу 2010 года, каля 516 000 чалавек[5] валодаюць кабардзінскай як роднай мовай. З іх, па рэзультатах перапісу, прыкладна 460 000 валодаюць таксама рускай. Усяго па свеце налічваецца 1 628 500 чалавек, якія валодаюць кабардзінскай мова, з іх 36 700 маналінгвальны[1]. У 1995 годзе была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі (разам з балкарскай і рускай), у 1996 годзе — у якасці дзяржаўнай у Карачаева-Чаркесіі. ДыялектыВылучаюць некалькі галоўных гаворак[1] кабардзіна-чаркескай мовы: баксанская, бесленееўская, хабезская, кубанская.
ПісьмоДа пачатку ХІХ стагоддзя было некалькі спроб стварэння кабардзінскага пісьма на аснове арабскага. ![]() У 1829 годзе выкладчыкам Пецярбургскага ўнівесітэта Іванам Грацылеўскім быў створаны кабардзінскі алфавіт на аснове кірылічнай графічнай аснове. У 1832 — 1835 гадах першы кабардзінскі асветнік Шора Ногмаў стварыў кабардзінскі алфавіт спачатку на кірыліцы, а потым на арабіцы. На працягу ўсяго ХІХ стагоддзя кабардзінская арабіца некалькі разоў змянялася. Сітуацыя двайнога пісьма захоўвалася да 1924 года, калі пісьмо было пераведзена на лацінскую аснову. Але ў 1936 годзе кабардзінская мова, першай з нацыянальных моў Савецкага Саюза, была пераведзена з лацінскага алфавіта на кірыліцу.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia