Скандынаўскі крыж![]() Скандынаўскі крыж — крыж на сцягу, вертыкальная крыжавіна якога зрушана ў бок драўковага краю палатна. Сімвалізуе хрысціянства. Упершыню падобны крыж з'явіўся на сцягу Даніі — Данеброгу. У наш час скандынаўскі крыж прысутнічае на сцягах пяці дзяржаў — Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі, на сцягах некаторых тэрытарыяльных утварэнняў Паўночнай Еўропы, а таксама на сцягах некаторых фіна-ўгорскіх народаў. Скандынаўскія крыжы на сцягах дзяржаўСкандынаўскія крыжы на сцягах іншых сучасных тэрыторыйЗ'яўленне скандынаўскага крыжа на сцягах Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў у складзе Вялікабрытаніі не выпадкова. Гэтыя тэрыторыі працяглы час былі звязаны з Нарвегіяй, аднак пазней адышлі да Вялікабрытаніі. Скандынаўскія крыжы на сцягах гарадоўСкандынаўскія крыжы на сцягах цяпер не існуючых утварэнняў
Скандынаўскія крыжы на сцягах народаўТаксама скандынаўскія крыжы ёсць на сцягах народаў фіна-ўгорскай групы, якія пражываюць на паўночным захадзе Расіі — вепсаў[1], водзі, інграў, карэлаў[2], людыкаў (карэлаў-людыкаў) і сету. Праекты сцягоў са скандынаўскімі крыжамі
Іншыя сцягі, якія выкарыстоўваюць скандынаўскі крыж
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia