Скароднае (Брагінскі раён)
Скаро́днае — былая вёска ў Камарынскім пасялковым савеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (21 сям'я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 71 км на поўдзень ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваная напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваўся калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоная Украіна» (цэнтр — вёска Гдзень). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia