Скорасць
Ско́расць[5][6], або ху́ткасць — фізічная велічыня, якая паказвае, наколькі скора змяняецца палажэнне (радыус-вектар) матэрыяльнага пункта ў прасторы. Сярэдняя і імгненная скорасцьСярэдняя скорасць матэрыяльнага пункта на некаторым адрэзку часу Δt ёсць дзеллю перамяшчэння, зробленага ім за гэты час, на працягласць гэтага адрэзку:
Сярэдняя скорасць — гэта вектар, аднанапраўлены з вектарам перамяшчэння. Імгне́нная ско́расць матэрыяльнага пункта ў некаторы момант часу — гэта ліміт яго сярэдняй скорасці пры . Імгненную скорасць можна вызначыць як вытворную радыус-вектара па часе:
Вектар імгненнай скорасці матэрыяльнага пункта накіраваны ўздоўж прамой, датычнай да траекторыі яго руху. Праекцыі скорасці ў дэкартавай сістэме каардынатУ прамавугольнай дэкартавай сістэме каардынат
У той жа час, , таму
Такім чынам, каардынаты вектара скорасці — гэта скорасці змянення адпаведных каардынат матэрыяльнага пункта:
Радыяльная і трансверсійная скорасцьКалі запісаць радыус-вектар як , то (у двухмернай сістэме каардынат): , дзе — вугал між радыус-вектарам і оссю абсцыс; — орт нармалі да радыус-вектара. Такім чынам, , дзе — радыяльная скорасць, — трансверсійная скорасць. Велічыня радыяльнай скорасці паказвае скорасць змянення велічыні радыус-вектара, а па кірунку радыяльная скорасць супадае з ім; у той жа час радыяльная скорасць з’яўляецца праекцыяй вектара скорасці на напрамак радыус-вектара. Трансверсійная скорасць паказвае скорасць змянення напрамку радыус-вектара; па кірунку яна перпендыкулярная яму. Лінейная і вуглавая скорасцьПры вярчэнні цела разглядаецца вуглавая скорасць як вытворная па часе вугла яго павароту. У такім разе, каб пазбегнуць блытаніны, «звычайную» скорасць цела (кропкі) называюць лінейнай скорасцю. Лінейная скорасць матэрыяльнага пункта звязана з вуглавой наступным чынам:
Увогуле, тэрмінам «скорасць» можа называцца вытворная па часе ад той ці іншай велічыні. Вымярэнне скорасціАдзінкай вымярэння скорасці ў сістэме СІ ёсць метр за секунду (м/с). 1 м/с адпавядае скорасці, пры якой за 1 секунду цела пройдзе адлегласць 1 метр. У штодзённым жыцці скорасць часцей вымяраюць у кіламетрах за гадзіну. У навігацыі традыцыйнай мерай скорасці з’яўляецца вузел (марская міля за гадзіну). Скорасць можна вымяраць як простым, так і ўскосным шляхам. Просты спосаб: вымераць адлегласць, якую праходзіць цела, і адрэзак часу, за які гэтае перамяшчэнне зроблена, а потым знайсці іх дзель. Ускосны шлях палягае ў вымярэнні велічынь, якія залежаць ад скорасці руху. Напрыклад, дзеянне прылад для вымярэння скорасці марскіх і паветраных суднаў засноўваецца на вымярэнні напору воднага (паветранага) патоку. Некаторыя скорасціКасмічныя скорасці
Скорасці распаўсюджання ўзбурэнняўКампаненты скорасціГл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia