Скронь

Скронь

Скроньпольск.: skroń, але не выключана, што з праслав.: *skronь)[1], скроневая вобласць (лац.: Regio temporalis) — парная анатамічная вобласць галавы чалавека паміж вухам і ілбом, абмежаваная спераду, зверху і ззаду верхняй скроневай лініяй цемянной косткі (месца прымацавання скроневай фасцыі), знізу — скулавай дугой. Мяжой скроневай вобласці з вачніцай з’яўляюцца лобны адростак скулавай косці і скулавы атожылак лобнай косткі.

Межы скроневай вобласці адпавядаюць контурам скроневай мышцы, якія можна вызначыць пры сцісканні зубоў.

Скура скроневай вобласці тонкая, у большай ступені ў яе пярэднім аддзеле; падскурная абалоніна друзлая. У заднім аддзеле скроневай вобласці ёсць валасяное покрыва.

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya