Праславянская мова
Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасведчаная прамова (мова-продак) усіх моў славянскае галіны індаеўрапейскае сям'і моў. Прадстаўляе сабою славянскае маўленне ў перыяд V—ІХ стст. н.э. Як і для большасці іншых прамоў, ніякіх пісьмовых помнікаў праславянскай мовы не знойдзена. Сама мова аднаўляецца дзякуючы параўнальна-гістарычным метадам з прыцягненнем вядомых славянскіх і іншых індаеўрапейскіх моў. Імклівае развіццё мовы звязваецца з пашырэннем арэалу ўжывання мовы. Ужо ў пачатку гэтага перыяду мова пачала распадацца на дыялекты, але агульнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазней. У гэты час у праславянскай мове развіваецца мноства гукавых змен, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы. Таму, строга кажучы, праславянская мова не адпавядае традыцыйнаму азначэнню протамовы, як найпазнейшай аднавімай агульнай мовы-продка, унутры якой няма раздзялення на дыялекты. Увесь перыяд гэтага дыялектна падзеленага моўнага адзінства ў праславянскай мове разглядаецца як агульнаславя́нскі. Эпоху існавання праславянскае мовы ўмоўна дзеляць на тры перыяды: ранні (дыялектныя адрозненні вельмі нязначныя або наогул адсутнічаюць), сярэдні (дыялектныя адрозненні ад невялікіх да ўмераных) і позні (славянскія гаворкі значна адрозніваюцца). Позні перыяд праславянскае мовы часам згадваецца як сярэднеагульнаславянскі[1]. Мова, апісаная ў гэтым артыкуле, у асноўным адпавядае маўленню VII—VIII стст. і таксама не засведчана пісьмова, але да яе ў пэўнай ступені блізкі дыялект грэчаскай Македоніі ІХ ст. (гл. стараславянская мова). ГісторыяПраславянская мова ўтварылася ў выніку распаду праіндаеўрапейскае мовы. Акрамя гэтага, існуюць тэорыі, якія прапаноўваюць аб'яднанне славянскай і балцкай галін унутры індаеўрапейскай сям'і (гл. балта-славянскія мовы) і, адпаведна, падразумяваюць паходжанне прабалцкай і праславянскай моў у выніку вылучэння з праіндаеўрапейскай мовы прабалцкае мовы, якая пазней распалася на прабалцкую і праславянскую мовы. У другой палове І тыс. н.э., разам з імклівым ростам славянамоўнага арэала, пачаўся працэс распаду праславянскае мовы на асобныя мовы. У сучасным мовазнаўстве няма згоды наконт перыядызацыі праславянскае мовы або тэрмінаў для апісання гэтых перыядаў. У гэтым артыкуле выкарыстоўваецца наступная схема развіцця праславянскае мовы:
У гэтым артыкуле апісваецца ў першую чаргу сярэднепраславянскі перыяд мовы. Таксама ахопліваецца познепраславянскі перыяд у выпадку, калі значныя змены больш-менш аднолькава закранулі ўвесь славянамоўны арэал. Асобныя дыялектныя змены ў выпадку іх існавання на тым ці іншым адрэзку гісторыі мовы пазначаныя адпаведным чынам. Лінгвістычная характарыстыкаФанетыка, фаналогіяНіжэй прыведзены гукавы лад, які рэканструюецца для сярэднепраславянскае мовы. Для запісу выкарыстоўваецца ўласны фанетычны запіс, прыняты ў славістыцы, які не супадае з IPA. ГалосныяГрафы «галосныя задняга рада» і «галосныя сярэдняга рада» могуць таксама разумецца як неагубленыя задняга рада і агубленыя задняга рада адпаведна. Тым не менш, агубленне галосных задняга рада было ўласцівым толькі для галосных *y ды *u. Агубленне іншых галосных насіла факультатыўны характар. Галосныя, пазначаныя як доўгія і кароткія, адрознівалі таксама паказчык якасці. Агулам, даўжыня галосных у праславянскай мове мела наступнае развіццё. Некаторыя лінгвісты пазбягаюць выкарыстання тэрмінаў кароткі і доўгі галосны, выкарыстоўваючы замест іх тэрміны слабы і напружаны[2].
Для праславянскае мовы рэканструюецца наступны лад галосных гукаў:
ЗычныяДля сярэднепраславянскае мовы аднаўляецца наступны набор зычных гукаў[3]:
Нязначная палаталізацыя, верагодна, магла існаваць для ўсіх зычных у становішчы перад галоснымі пярэдняга рада. Разам з гэтым, страчаны ер (*ь/ĭ, гл. вышэй) у большасці слоў заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх моў перайшоў у палаталізацыю зычнага, што стаяў перад ерам. ПрасодыяЯк і праіндаеўрапейская мова, кожнае слова праславянскае мовы мела націскны склад. Націск мог падаць на любы склад слова і меў фанематычнае значэнне. Націск мог быць рухомым: пры скланенні слова ў залежнасці ад ягонага канчатка націск мог мець сталую фіксаваную пазіцыю або перамяшчацца на іншыя склады. Галосны мог мець музычны націск. У сярэднепраславянскай мове ўсе націскныя доўгія галосныя, насавыя і плаўныя дыфтонгі мелі адрозненне паводле двух тонаў, вядомых як акутны і цыркумфлексны: першы ўяўляў сабою ўзыходную інтанацыю, другі — сыходную. Кароткія галосныя (*e *o *ь/ĭ ъ/ŭ) не мелі тонавага адрознення і заўсёды вымаўлялілся з сыходнаю інтанацыяй. Ненаціскныя галосныя не мелі танальных адрозненняў, але маглі проціпастаўляцца паводле сваёй даўжыні. Падобныя прасадычныя абмежаванні дагэтуль захоўваюцца ў славенскай мове. У познепраславянскі перыяд адбыўся шэраг змен у гэтых галінах прасодыі. Так, доўгія галосныя з акутным націскам, як правіла, скараціліся, пераўтварыўшыся такім чынам у кароткія галосныя з узыходнаю інтанацыяй. Некаторыя кароткія галосныя падоўжылся, у выніку чаго ўтварыліся новыя доўгія галосныя з сыходнаю інтанацыяй. Развіўся новы тып націску, вядомы як новаакутны, які ўзнікаў у выніку пераходу націску на папярэдні склад; гэтая інавацыя ўзнікла ў часы дыялектнага раздзялення праславянскае мовы і скарачэння галосных з акутным і цыркумфлексным націскамі (гл. вышэй). Таму няясна, ці быў у развіцці якога-небудзь праславянскага дыялекта такі перыяд, калі тры фанетычна розныя тыпы націску суіснавалі адначасова. Тым не менш, у сукупнасці гэтыя змены істотна паўплывалі на размеркаванне тонаў і даўжыні галосных. Гэта прывяло да таго, што у канцы познепраславянскага перыяду амаль любы галосны мог быць кароткім або доўгім, а амаль любы націскны галосны — мець сыходны або ўзыходны тон. Большая частка складоў у сярэднепраславянскай мове былі адкрытымі. Існавалі таксама закрытыя склады, але яны маглі сканчвацца толькі на плаўныя (*l або *r, утвараючы такім чынам плаўны дыфтонг) або мець кароткі папярэдні галосны. Дапускаліся таксама сцячэнні зычных, але толькі ў пачатку складу. Такія скапленні ўтваралі склад з наступным гукам і поўнасцю былі часткаю складу (напрыклад, -stv- у слове *bogatĭstvo «багацце» з'яўлялася часткаю складу -stvo). У пачатку познепраславянскага перыяду ўсе або амаль усе склады ператварыліся ў адкрытыя ў выніку змяненняў у плаўных дыфтонгах. У прыватнасці, склады з плаўнымі дыфтонгамі, што пачыналіся на o або e, перайшлі ў адкрытыя (напрыклад, *tort > *trot, *trat або *torot). Выключэннем з гэтае заканамернасці сталі паўночныя лехіцкія мовы (кашубская, палабская і славінская), дзе не назіраецца мэтатэзы, але адбылося падаўжэнне складоў (напрыклад, пр.-слав. *gord > кашуб. gard, палабск. gord «горад»). У заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх плаўныя дыфтонгі, што пачыналіся з ĭ або ŭ таксама ператварыліся ў адкрытыя склады, пры гэтым наступны плаўны ператвараўся ў складовы санорны (у палатальны — пасля ĭ, непалатальны — пасля ŭ)[заўв 2][4]. Урэшце, гэта прывяло да знікнення закрытых складоў у гэтых мовах. Паўднёваславянскія і чэшска-славацкія мовы, як правіла, захавалі складовыя санорныя, аднак лехіцкія (напрыклад, польская) развілі ў гэтых пазіцыях спалучэнні тыпу VC або CV (дзе C — зычны, V — галосны). Ва ўсходнеславянскіх мовах, у сваю чаргу, плаўныя дыфтонгі з ĭ ды ŭ, магчыма, таксама ператварыліся ў складовыя санорныя, але, як лічыцца, праз некаторы час гэтая ўласцівасць была страчана. Марфалогія, сінтаксісУ граматыцы праславянская мова захавала мноства граматычных катэгорый, атрыманых у спадчыну ад праіндаеўрапейскае мовы, што асабліва адносіцца да назоўнікаў і прыметнікаў. Захавалася сем з васьмі праіндаеўрапейскіх склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, мясцовы[заўв 3], клічны[заўв 4]). Аблатыў, які існаваў у праіндаеўрапейскай мове, у праславянскай мове зліўся з родным склонам. Захаваўся падзел на адзіночны, парны і множны лікі[заўв 5]; мужчынскі, жаночы і ніякі род. Парадыгмы змены дзеясловаў спрасціліся, але разам з гэтым зазналі ўласныя інавацыі. Фанетычныя чаргаванніУ выніку трох славянскіх палаталізацый і ператварэння галосных у галосныя пярэдняга рада перад палатальнымі зычнымі, чаргаванні як зычных, так і галосных гукаў сталі частаю з'яваю ў словазмяненні і словаўтварэнні. Гэтыя чаргаванні былі цалкам паслядоўнымі і мелі ўласныя заканамернасці. У табліцы ніжэй пералічаныя чаргаванні ў праславянскай мове ў залежнасці ад таго ці іншага суфікса або канчатка.
Галосныя ператвараліся ў галосныя пярэдняга рада ў выпадку, калі яны стаялі пасля *j (што надавала ім ётавае вымаўленне) або зычнага, які зазнаў прагрэсіўную палаталізацыю (гл. вышэй). Гэта стала прычынай умоўнага падзелу галосных на «мяккія» (пасля палатальнага зычнага) і «цвёрдыя» (у астатніх пазіцыях).
У залежнасці ад канчатковага галоснага (мяккі або першапачатковы цвёрды) большая частка каранёў стала падзяляцца на «мяккія» і «цвёрдыя». У выніку дзвюх рэгрэсіўных палаталізацый і ётавання «цвёрдыя» карані сталі адлюстроўваць чаргаванні зычных перад канчаткамі з галоснымі пярэдняга рада. Як частку сваёй праіндаеўрапейскай спадчыны, праславянская мова захавала аблаўтныя чаргаванні, аднак, яны спрасціліся і сталі непрадуктыўнымі. У наступнай табліцы прыведзеныя магчымыя чаргаванні ў праславянскай мове, выкліканыя аблаўтам, пры гэтым памякчэнне галоснага магло змяняць вынік аблаўта.
НазоўнікБольшасць склонавых парадыгм для назоўніка праславянская мова захавала з часоў праіндаеўрапейскае мовы. Іншыя рысы, у прыватнасці, т. зв. u-аснова і мужчынская i-аснова былі замененыя ўласнымі інавацыямі праславянскае мовы. ПрыметнікСловазмяненне ў прыметніках у параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай спрасцілася. У праславянскай мове існавала толькі адна парадыгма словазмянення прыметнікаў (у «мяккай» і «цвёрдай» формах), якая паходзіла ад праіндаеўрапейскіх o-асновы і a-асновы; прыметнікавае словазмяненне, утворанае на ўзор i-асновы і u-асновы, было страчана. Дзеепрыслоўе цяперашняга часу, утворанае ад PIE *-nt-, захоўвала ў аснове канчаткі на зычны. У праславянскай мове развілося адрозненне між вызначаным і нявызначаным словазмяненнем прыметніка. Вызначаная мадэль выкарыстоўвалася для пазначэння вядомых або канкрэтных прадметаў, у той час як нявызначаная — для невядомых або абстрактных, што агулам можна параўнаць з вызначаным і нявызначаным артыклямі ў мовах Заходняй Еўропы. Нявызначанае словазмяненне прыметнікаў было ідэнтычным словазмяненню назоўнікаў з o- і a-каранямі, вызначанае стала ўтварацца шляхам дадання адноснага (анафарычнага) займенніка *jь у функцыі суфікса ў канец прыметнікавага канчатка. Як лічыцца, ужо ў рамках праславянскае мовы абедзве формы скараціліся ў некаторай ступені зліліся. ДзеяслоўУ параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай парадыгма змянення дзеяслова была спрошчана, але разам з гэтым праславянская мова захавала разнастайнасць часоў, спражэнняў і дзеяслоўных суфіксаў. Праіндаеўрапейскі медыяпасіўны стан поўнасцю знік у праславянскай мове, выключэннем з чаго можна лічыць форму vědě «я ведаю» стараславянскае мовы (ад познепраіндаеўрапейскага *woid-ai закончанага часу медыяпасіва). Новы аналітычны медыяпасіў стаў утварацца з выкарыстаннем зваротнай часціцы *sę. Загадны і ўмоўны лады зніклі, пры гэтым стары аптатыў стаў ужывацца ў значэнні загаднага ладу. Калі казаць пра лёс праіндаеўрапейскіх часу і віду, то тут адбылася страта праіндаеўрапейскага імперфекта або яго зліццё з праіндаеўрапейскім тэматычным аорыстам, адбылася страта праіндаеўрапейскага перфекта, які захаваўся толькі ў аснове няправільнага дзеяслова *věděti «ведаць» (ад PIE *woyd-). Аорыст праіндаеўрапейскай мовы ў праславянскай мове захаваўся ў двух відах, тэматычным і сігматычным[заўв 9], пры гэтым шляхам розных аналагічных змен з сігматычнага аорыста ўзнік новы прадуктыўны від гэтага часу. Новы сінтэтычны імперфект стаў утварацца праз даданне спалучэння асновы і канчаткаў прадуктыўнага аорыста да каранёвых суфіксаў *-ěa- або *-aa-, спрэчнага паходжання. Узніклі састаўныя формы ў выражэнні будучага, закончанага часоў, плюсквамперфекта, умоўнага ладу. Дзеясловы мелі формы для трох граматычных лікаў: адзіночнага, множнага і парнага. Існавалі атэматычныя ды тэматычныя канчаткі. У праславянскай мове было толькі пяць атэматычных дзеясловаў: *věděti «ведаць», *byti «быць», *dati «даць», *ěsti «есці», *iměti «мець». Новы набор т.зв. «паўтэматычных» канчаткаў утвараўся шляхам спалучэння тэматычнага канчатка адзіночнага ліку з іншымі атэматычнымі канчаткамі. Апрача таго, развілася сістэма ўтварэння інфінітыва, супіна, аддзеяслоўных назоўнікаў і пяці дзеепрыметнікаў, што ў значнай ступені было развіццём праіндаеўрапейскіх граматычных рыс.
Частка відавых адрозненняў дзеяслова праіндаеўрапейскай мовы захавалася ў праславянскай мове і праяўлялася, сярод іншага, у адрозненні паміж аорыстам і імперфектам у прошлым часе. Акрамя гэтага, праславянскай мове развіла свае ўласныя спосабы выражэння віду дзеяслова, заснаваныя на выкарыстанні разнастайных прыставак і суфіксаў. У праславянскай і стараславянскай мовах суіснавалі два спосабы ўтварэння віду дзеяслова, аднак новая з цягам часу выцесніла старую, што прывяло да адсутнасці ў большасці сучасных славянскіх моў аорыста, імперфекта і большасці дзеепрыметнікаў. Асноўным выключэннем сталі балгарская і ў некаторай ступені македонская мовы, дзе захаваліся абедзве сістэмы, якія часам дзеля перадачы стылявых адценняў могуць спалучаюцца. Праславянскай мове таксама была ўласцівая наяўнасць асаблівых пар дзеясловаў руху, у якой першы абазначаў вызначанае дзеянне (напрыклад, «я ішоў да дому майго сябра»), другі — няпэўнае (рух туды і назад, рух без указання мэты і г.д.). Падобныя пары ўтвараліся шляхам суфіксацыі або суплетывізму. Кожная з падобных пар нярэдка была параю дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў, у якой дзеяслоў закончанага трывання часта ўтвараўся з дапамогаю прыстаўкі *po-. НаціскПершапачаткова ў гіпатэтычнай прабалта-славянскай мове (гл. вышэй) існавалі дзве акцэнтныя (націскныя) парадыгмы, а іменна націск, фіксаваны ў межах асновы, і рухомы націск, якія адпавядалі славянскім парадыгмам А і C; парадыгмы з націскам, фіксаваным на канчатку, не існавала. Абедзвюм парадыгмам быў уласцівы як акутны, так і цыркумфлексны націск. Пасля ажыццяўлення ў праславянскай мове г.зв. закону Дыбо імя (назоўнік, прыметнік, займеннік, дзеепрыметнік) атрымаў тры асноўныя акцэнтныя парадыгмы[5][6][7][8].
Націск тыпу А мог падаць не толькі на аснову, але і на некаторыя суфіксы (напрыклад, памяншальны), пры гэтым не закранаючы іншыя (напрыклад, флектыўныя). Акрамя гэтага, дзеяслоў таксама меў тры акцэнтныя парадыгмы, як і назоўнік. Тым не менш, падобная карціна ўскладнялася з-за вялікай колькасці магчымых парадыгм словазмянення і пад. Існавалі пэўныя абмежаванні на гэтыя правілы.
Такім чынам, цыркумфлексны або кароткі націск мог прыпадаць на першы склад толькі знаходзячыся ў парадыгме С. У парадыгме А гэта не адбывалася наогул, у парадыгме В — зменена паводле закону Дыбо. Некаторыя назоўнікі (асабліва з т.зв. jā-асновамі) адпавядаюць А-парадыгме, але маюць неаакутны націск у аснове, які падае на кароткі або доўгі склад (напрыклад, *võľa «воля» — неаакутны націск на кароткім складзе). Падобныя назоўнікі раней належалі да парадыгмы В, у выніку чаго ў лінгвістычных працах яны могуць разглядацца як назоўнікі парадыгмы А, так і назоўнікі парадыгмы В. У познепраславянскі перыяд у выніку складаных серый змен націск парадыгмы В стаў рухомым (гл. парадыгму С), гэтыя змены перасунулі націск улева пры вызначаных абставінах, ствараючы неаакутны націск на новым складзе. Усе славянскія мовы ў далейшым спрасцілі парадыгму В у той ці іншай ступені. Рэфлексы старой парадыгмы В можна адшукаць у некаторых назоўніках некаторых з славянскіх моў, або ўскосна, у якасці некаторых новых рыс (напрыклад, неацыркумфлексны тон у славенскай мове). У табліцы ніжэй прыведзеныя ўзоры падобных парадыгм у назоўніку[9]. У часы праславянскае мовы адбылося мноства змен у парадыгмах націску, і таму погляды розных навукоўцаў на тое, як гэта адбывалася, могуць істотна разыходзіцца (ніжэй прыведзены пункт гледжання паводле т.зв. Лейдэнскай школы).
Усе асновы парадыгмы А былі доўгімі. Прыхільнікі балта-славянскае гіпотэзы тлумачаць гэта наяўнасцю ва ўсіх падобных асновах балта-славянскага рэгістра ў корані, які мог узнікаць толькі ў доўгіх складах. Кароткія і доўгія склады з балта-славянскім цыркумфлексным рэгістрам у праславянскай мове пераўтварыліся ў назоўнікі парадыгмы В. Размеркаванне доўгіх і кароткіх галосных у асновах без /j/ адлюстроўвае першапачатковую даўжыню галоснага да законаў Ван-Вэйка, Дыбо і Станга, пасля якіх узніклі парадыгма В і адрозненне даўжыні галосных у /j/-асновах.
У гэтай табліцы не ўказаная парадыгма для назоўнікаў з jā-асновай. Спалучэнне законаў Ван-Вэйка і Станга, імаверна, дало С-парадыгму для падобных назоўнікаў, якая адрознівалася ад С-парадыгмы назоўнікаў ā-асноў і пад., але гэтая акалічнасць была, верагодна, была неўзабаве спрошчана разам з узнікненнем паслядоўнага неаакутнага націску на аснове на ўзор назоўнікаў А-парадыгмы. Назоўнікі В-парадыгмы jo-асновы таксама зазналі спрашчэнне, але іншым шляхам: з націскам на канчатку ў адзіночным ліку, у множным — на корані.
Мадэль размяшчэння націску для адзіночнага ліку назоўнага, вінавальнага склонаў («моцныя» склоны), а таксама для склонаў у множным ліку мела наступны выгляд:
У «слабых» склонах (родны, давальны, творны, мясцовы) назіраліся наступныя парадыгмы:
Разам з гэтым, супрацьпастаўленне доўгага ўзыходзячага і кароткага падаючага ў формах з націскам на канчатку з сярэднепраславянскімі доўгімі галоснымі адлюстроўвае першапачатковае супрацьпастаўленне цыркумфлекснага і акутнага рэгістраў. Урэшце, усе тры парадыгмы былі ўласцівыя таксама праславянскаму дзеяслову. Дзеясловы на *-ī́tī сярэднепраславянскага перыяду парадыгмы В мелі неаакутнае сцяжэнне ў познепраславянскім перыядзе ў цяперашнім часе — падобныя дзеясловы першапачаткова мелі акутны націск на флектыўны суфікс *-i- у інфінітыве, але ў цяперашнім часе існаваў неаакутны націск унутры асновы. Да гэтага спрычыніліся працэсы, падобныя на неаакутнае сцяжэнне ў назоўнікаў jā-асновы парадыгмы В. Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia